На свята Перамогі спаборнічалі дарослыя і дзеці

У гонар Вялікай Перамогі на гарадскім стадыёне прайшлі спаборніцтвы сярод дзяцей і дарослых. Так, на футбольным полі прайшоў турнір сярод хлопчыкаў 2010-2012 гадоў нараджэння. Юныя футбалісты выдатна паказвалі ўменне ўдала пасаваць і забіваць галы.А непадалёк кіпелі жарсці на пяску – дарослыя гулялі ў пляжны валейбол. Дарэчы, майстэрства ўдала падаваць і адбіваць дэманстравалі не толькі астраўчане, але і госці з Ашмян.

Спаборніцтвы прайшлі відовішчна. І наўрад ці можна сказаць, што хтосьці быў слабейшым ці мацнейшым, бо падчас святкавання 9 Мая ўсе ўдзельнікі – пераможцы. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 



Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич