Скарыць, узабраўшыся па спецыяльных выступах уверх, сцяну-скалу сабралася нямала дзяцей. Адны нецярпліва пераміналіся з нагі на нагу ў чаканні, іншыя радасна і хвалюючыся скакалі і паціралі рукі, звяртаючыся да дарослых: “Мама, цяпер ужо я пайду!” Прайшоўшы адпаведны інструктаж ад супрацоўніка Астравецкага ФСК і надзеўшы шлем, “страхоўку”, рашуча ўзбіраліся ўверх, а пасля з пераможным выглядам кідаліся ў абдымкі родных.
“Прагуляцца” па вяровачным гарадку сабраліся больш дарослыя экстрэмалы. Былі сярод іх і таты, якія не рызыкнулі адпускаць дзяцей адных на вышыню. А ў выніку ўсе атрымлівалі аднолькавае задавальненне. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ