Спаборніцтвы па сілавым экстрыме “Астравецкі асілак – 2024” падчас святкавання Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі зноў сабралі вялікае кола гледачоў.
Гэта і нядзіўна, бо паглядзець тут сапраўды было на што, дакладней – на каго. За права лепшым астравецкім асілкам звацца змагалася 2 прадстаўнікі нашага раёна: 25-гадовыя Ілля Серый і Віталь Баранчык (на жаль, пасля трэцяга выпрабавання атрымаў траўму і не змог працягнуць барацьбу), а таксама госці з іншых гарадоў: Дзімітрый Курганаў (53 гады) з Мінска, Ігар Мароз (55 гадоў) са Смалявічаў, Віктар Станкевіч (27 гадоў) з Ашмян і Сяргей Качкар (40 гадоў) з Баранавічаў.
Удзельнікі дэманстравалі проста неверагодныя моц, сілу волі і загартоўку характару ў 5-ці выпрабаваннях: буксіроўцы аўтамабіля, станавай эстафеце (падняцце штангаў вагой 180, 200, 215 і 230 кг), падыманні бервяна вагой 100 кг, кантаванні кола ў 250 кг і падыманні бочак па 100 кг.
Спаборніцвы па сілавым экстрыме, як заўсёды, атрымаліся відовішчнымі, эмацыйнымі і глядзеліся на адным дыханні.
#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў