Спартакіяда для людзей з інваліднасцю прайшла ў спартыўна-аздараўленчым комплексе “Імпульс”
Сяброўству фізкультурна-спартыўнага клуба і Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” не адзін год. Актывісты абедзвюх арганізацый падтрымліваюць цёплыя стасункі. У гэтым можна было ўпэўніцца на спартакіядзе “У спорце ўсе роўныя”, у якой паўдзельнічалі людзі з інваліднасцю з “раённага” таварыства інвалідаў, наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра і пастаяльцы аддзялення кругласутачнага знаходжання …










